Я, бабуля, Іліко і Іларыён

Год: 0
Продолжительность: 120 минут
Возраст: 16+
В прокате: с 29 августа 2026 до 10 октября 2026
Цена: -

Аўтар: Надар Думбадзэ

Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэніроўкі: заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў

Сцэнограф: Алена Каляснікава

Кампазітар: Андрэй Лабчэўскі

Харэограф: Дзіяна Юрчанка

Пераклад: Вольга Кавалеўская

Жанр: мара аб страчаным

Прэм’ера: 12 чэрвеня 2026 года

Працягласць: 2 г. з антрактам

Спектакль РТБД “Я, бабуля, Іліко і Іларыён” – гэта спектакль-гімн, спектакль-настальгія па чалавечаму ў чалавеку: па сапраўдным каханні і бескарыслівым сяброўстве, па дабрыні, якая не просіць узнагароды, па сумленні, якім не гандлюць.

Стваральнікі спектакля прапануюць узгадаць: што такое быць чалавекам? Бо часам самая вялікая радасць – гэта не знайсці страчанае, а ўсвядоміць, што яно жыве ў нас. І гэтага ніхто і ніколі не зможа адабраць.

Надар Думбадзэ – класік грузінскай літаратуры, аўтар, чые творы перакладзены на 96 моў свету. Яго проза заўсёды спалучэнне камічнага і драматычнага, глыбокага лірызму і самаахвярнай любові да жыцця. Героі Думбадзэ як ён сам адзначае нават калі фізічна не бачаць святла, усё роўна здольныя ўбачыць сонца.

Ролі выконваюць:

Зурыко – Сцяпан Краўчук

Бабуля – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева, Ганна Анісенка

Іліко – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, Сяргей Шымко

Іларыён – Максім Карасцялёў, Максім Паніматчанка

Мэры – Валерыя Лялькова, Юлія Гружэўская

Цыра – Гражына Быкава

Маргарыта – Надзея Цвяткова

Цётка Марта – Наталія Саламаха

Правадніца – Вераніка Буслаева

Старшыня Шалва – Уладзіслаў Віленчыц

Доктар – Алесь Ніканенка

Мурада – Максім Ратомскі

Ромулі – Павел Шыкуноў

Настаўнікі, школьнікі, студэнты, жыхары вёскі, пасажыры – Павел Зароўскі, Алесь Ніканенка, Павел Шыкуноў, Максім Ратомскі, Сяргей Шымко, Уладзіслаў Віленчыц, Гражына Быкава, Ганна Лебедзева, Наталія Саламаха, Надзея Цвяткова, Вераніка Буслаева

Купить билет
Минск

Место проведения Время
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі 19:00